Аляксандр Рар: Праз некалькі месяцаў Лукашэнку могуць запрасіць у Брусель
Аляксандр Лукашэнка можа наведаць Брусель ужо напрыканцы гэтага года альбо ў пачатку наступнага. Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю Першаму тэлеканалу дырэктар цэнтра Расіі і Еўразіі Германскага савета па знешняй палітыцы палітолаг Аляксандр Рар. Паміж кіраўніком Беларусі і прадстаўнікамі ЕС могуць адбыцца кансультацыі, лічыць Рар. Нямецкі палітолаг адзначыў, што "еўрапейцы сталі глядзець на Беларусь іншымі вачыма" і пэўную ролю ў гэтым адыграла "роля ахвяры" Беларусі ў энергетычнай "баталіі" з Расіяй.
Таксама важным аргументам для Еўропы, на думку Аляксандра Рара, стаў пачатак прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў, а ў гэтым працэсе зацікаўлены заходні бізнэс, які "моцна цісне на свае ўрады".
Інтэрфакс