Аляксандр Рыбак пра забарону выступу ў Кітаі: Гэта бязглудзіца!

Нарвежскі беларус дэманстрацыйна пойдзе паабедаць у кітайскі рэстаран.
“Гэта проста бязглуздіца, што ўсе нарвежцы цяпер мусяць быць пакараныя. Але я не збіраюся адказваць падобным, адпраўлюся паабедаць у кітайскі рэстаран, як і планаваў", — заявіўАляксандр Рыбак нарвежскім СМІ з нагоды адмены мюзікла "Адной сонечнай ноччу" кітайскімі ўладамі.

Нагадаем, паказ папулярнай музычнай камедыі нарвескага кампазітара Томаса Стангхелле мусіў адбыцца ў Пекіне праз два тыдні, але 12 кастрычніка стала вядома, што яго адмянілі ў якасці помсты за прысуджэнне Нобелеўскай прэміі міру кітайскаму дысідэнту Лю Сяобо. Ён цяпер адбывае 11-гадовае зняволенне за "палітыку".

Томас Стангхелле: "Забарона ішла ад самага высокага ўзроўня ў Міністэрстве культуры Кітая. І пасланне было вельмі ясным: нас не хочуць бачыць у Кітаі з-за нобелеўскай 
прэміі міру".

Прэс-сакратар кітайскага МЗС заявіў, што гэтая сітуацыя пагоршыць кітайска-нарвежскія адносіны.


Фота — nn.by