Аляксандр Салаўёў атрымаў Гран-пры на фэсце "Маладзечна-2009"

Аляксандр Салаўёў з Маладзечна заваяваў Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў на X фэсце беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2009". Яму ж дастаўся і прыз глядацкіх сімпатый. Аляксандр скончыў музычную школу, Маладзечанскую вучэльню па класічным спеве, цяпер вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва па класе "эстрадныя спевы".

Як інфармуе БЕЛТА, першае і другое месца занялі Ўльяна Шалох і Маргарыта Халатава. Трэцім стаў Дзяніс Вяршэнка. Прыз Уладзіміра Мулявіна дастаўся Глебу Лапіцкаму.

Агулам X фэст беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2009" сабраў больш за 600 удзельнікаў.