Аляксандр Сілкоў (Магілёў): Вялікі адсотак людзей галасавалі “супраць усіх"
Гаворыць кандыдат ад Еўрапейскай кааліцыі, 39-гадовы юрыст Аляксандр Сілкоў з Магілёўскай-Кастрычніцкай акругі:
- А 14-й гадзіне мы атрымалі звесткі ад абласной і гарадской бальніцы. У абласной, дзе працавалі нашыя назіральнікі, кандыдат ад улады Аляксандр Юшкевіч (адзін з 5-ці кандыдатаў) набраў 30%, хаця карыстаўся ўсім магчымым адміністрацыйным рэсурсам. У абласной бальніцы, дзе нашых назіральнікаў брутальна не дапускалі да падліку галасоў, ён набраў ужо 45%, а ягоныя 4 супернікі ўзялі астатнія працэнты. Тэндэнцыя ў акрузе такая, што кандыдат ад улады, які ўключыў увесь адміністрацыйны рэсурс, не выходзіць на 50%+1 голас. Цяпер мы пераразмяркоўваем нашых назіральнікаў больш эфектыўна, і ў другі тур выходжу або я, або кандыдат ад Партыі працы Аляксей Паўлоўскі. У нас захоўваецца інтрыга – не болей за 30-45% за праўладнага кандыдата. А вось на суседняй акрузе, дзе назірання няма, за кандыдата ад улады “прагаласавала” 95%.
“Еўрарадыё”: – Якое галоўнае адрозненне гэтых выбараў ад ранейшых?
А.Сілкоў: – Хаця ўлада выганяла людзей датэрмінова галасаваць, і фальсіфікацыя будуць гранічна жорсткія, факты, якія мы атрымалі ад назіральнікаў сведчаць: вялікі адсотак людзей галасавалі “супраць усіх”, і вельмі шмат людзей прагаласавалі за кандыдата, які нічога не прапаноўваў, але жорстка крытыкаваў улады.
Святлана Адзінец, Еўрапейскае радыё для Беларусі