"Аляксандра і Канстанцін" выпусцілі зборнік "Ключы златыя"
У музычных крамах Беларусі з’явіўся зборнік дуэта "Аляксандра і Канстанцін" — "Ключы златыя".”Новая” праграма складаецца з 19 кампазіцый з ранейшых альбомаў дуэта "За ліхімі за марозамі", "Сойка", "Аўтаномная навігацыя". Адзіны “свежы” трэк на плытцы — новая, запісаная сёлета версія сінгла My Galileo, з якім гурт выступаў на “Еўрабачанні” ў 2004 годзе. “Выхад гэтага зборніка абумоўлены часам і патрэбнасцю ў нашай музыцы”, — цытуе гітарыста дуэта Канстанціна Драпеза агенцтва “БелаПАН”.
Назву зборніка — "Ключы златыя" — дала фраза з народнай песні "Пчолка", якая таксама прадстаўленая на дыску. Апроч этнічных беларускіх песень (стыль, што стаўся для дуэта фірмовым), у зборнік увайшлі кантры-балада "Адпусці", а таксама поп-кампазіцыя “The money & the mountains”. Пераважная частка песень на “Ключах залатых” — на беларускай мове.