Аляксей Калюжны атрымаў траўму ў матчы з чэхамі
У таварыскім матчы са зборнай Чэхіі форвард беларускай зборнай па хакеі Аляксей Калюжны атрымаў траўму. Як паведамляе "Спорт Беларусь", яна не дазволіла хакеісту завяршыць матч. Лекарам Калюжны паскардзіўся на моцны боль у пахвіне. Пытанне пра яго ўключэнне ў заяўку нашай зборнай на папярэдні этап чэмпіянату свету пакуль застаецца адкрытым.