Амаль 11 тысяч абітурыентаў адкажуць на пытанні ЦТ па "грамадазнаўстве"
Тэставанне пачнецца а 11-й гадзіне адначасова па ўсёй краіне.
У сераду, 17 чэрвеня, 10 749 абітурыентаў адкажуць на пытанні цэнтралізаванага тэставання па "грамадазнаўстве". Тэставанне пачнецца а 11-й гадзіне адначасова па ўсёй краіне. За 90 хвілін хлопцы і дзяўчаты мусяць адказаць на 50 пытанняў.
100 балаў на тэставанні: як напісаць на выдатна
Нагадаем, што на ЦТ катэгарычна забаронена праносіць мабільныя тэлефоны. Як паведамляла Еўрарадыё, з іспытаў па беларускай мове за наяўнасць мабільнікаў у аўдыторыях выгналі двух чалавек, яшчэ пяць выдалілі за выкарыстанне мабільнікаў і шпаргалак з ЦТ па рускай мове.
Настаўнік на тэставанні: У адным заданні падыходзілі і працяжнік, і коска

Фота: БЕЛТА