Амаль 3 тысячы мінчукоў сёлета былі пакусаныя жывёламі

Амаль 3 тысячы жыхароў беларускай сталіцы былі пакусаныя жывёламі з пачатку года. Але гэта толькі тыя, хто звярнуўся па медычную дапамогу.

Больш за тысячу з іх былі вымушаны прайсці курс прафілактычных прышчэпак супраць шаленства. Найчасцей мінчукоў кусалі хатнія сабакі – 1635 выпадкаў, звыш 500 чалавек пацярпелі ад котак.

Гэтыя лічбы агучыў сталічны цэнтр гігіены і эпідэміалогіі, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.