Амаль 30 тысяч кватэраў яшчэ не маюць лічыльнікаў вады
Абсталяваць індывідуальнымі прыборамі ўліку вады засталося 29 тысяч 687 кватэр. Такую лічбу назваў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Сушко. Як нагадвае БелаПАН, урад ставіў задачу ўсталяваць ва ўсіх кватэрах, дзе гэта магчыма, індывідуальныя лічыльнікі вады да 1 студзеня 2009 года. З 1 траўня 2009 гады ўладальнікі кватэр без лічыльнікаў плацяць за ваду без дзяржаўнай датацыі.
Паводле інфармацыі намміністра, толькі за тыдзень, з 17 па 23 ліпеня, лічыльнікі былі ўсталяваныя ў 855 кватэрах. На 23 ліпеня лічыльнікі ўсталяваныя ў 2 млн 543 тыс. кватэрах, або 98,8%. Акрамя таго, мясцовыя органы вызначылі 55 тыс. 233 кватэры, у якіх усталяванне лічыльнікаў тэхнічна немагчыма альбо яны будуць усталяваныя цэнтралізавана падчас бліжэйшага капітальнага рамонту.