Аматараў хакею не пусцілі на матч "Юнацтва"—"Гомель" з-за школьнікаў
Аматараў хакея не пусцілі 3 верасня на матч у мінскім Палацы спорту, бо туды гвалтам навезлі школьнікаў Сотням аматарам хакею прыйшлося стаяць у вялізных чэргах, каб трапіць на матч-адкрыццё чэмпіянату Беларусі па хакеі паміж чэмпіёнам і срэбраным прызёрам мінулага года — мінскім "Юнацтвам" і «Гомелем». Але нават прастаяўшы ў чарзе, не ўсе з іх змаглі ўбачыць гульню.
У той час, як заўзятары стаялі каля ўваходу, настаўнікі па спісах рассаджвалі на цэнтральнай трыбуне школьнікаў. Пасля дзяцей на трыбуны пусцілі аматараў гомельскай каманды. Яны прыехалі за кошт клуба.
Заўзятарам "Юнацтва" вольных месцаў на трыбунах засталося вельмі мала. Таму сотнi аматараў хакею або не трапiлi на матч, або назіралі гульню, стоячы ўздоўж катка i за варотамi. Аднак ужо пасля першага тайму на трыбунах, якія займалі вучні, пачалі з'яўляцца пустыя месцы.
Пасля матчу галоўны трэнер "Юнацтва" Міхаіл Захараў паведаміў, што федэрацыя хакея не мае дачынення да правядзення гэтай гульнi. Усё было арганізавана самім клубам, заснавальнікам якога, дарэчы, з'яўляецца Мінскі гарвыканкам.
Дарэчы, раней Еўрарадыё атрымлівала паведамленні, што пры падобных сітуацыях прысутныя ідэолагі абавязаныя фатаграфаваць пустыя месцы, каб потым караць настаўнікаў.