Амбасада Беларусі ў Егіпце: Пра беларусаў з сектара Газа збіраем інфармацыю

Грамадзянам Беларусі ўчора ўдалося выехаць з сектара Газа ў Егіпет праз часова адчыненую мяжу. Паведамляецца, што агулам з блакаванага анклаву выехалі 25 чалавек - грамадзян Расіі, Беларусі, Украіны і Казахстана.
У амбасадзе Беларусі ў Егіпце пацвердзілі, што такі факт меў месца, але яшчэ ўдакладняюць звесткі пра беларускіх грамадзян:

"Ёсць такая папярэдняя інфармацыя. Цяпер усё гэта ў працэсе. Таму мы канчатковай інфармацыі яшчэ не маем".


Мяркуецца, што сярод эвакуіраваных з сектара Газа грамадзян нашай краіны пераважна жанчыны, якія выйшлі замуж за палестынцаў, і іх дзеці.