Амбасада Літвы аднавіла прыём дакументаў на візы і працуе ў звыклым рэжыме

Амбасада Літвы ў Беларусі 28 ліпеня аднавіла прыём дакументаў на візы і цяпер працуе ў звычайным рэжыме. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-аташэ дыппрадстаўніцтва Крысціна Паканітэ. “Літоўская амбасада працуе ў звычайным рэжыме. З учорашняга дня прымаюцца дакументы і выдаюцца пашпарты. Толькі тыя людзі, якія былі запісаныя на 25 ліпеня, — яны перанесеныя на 1 жніўня”.

Нагадаем, у ноч на 25 ліпеня ў Мінску быў здзейснены акт вандалізму супраць амбасады Літвы. У будынак дыппрадстаўніцтва былі кінутыя бутэлькі з фарбай і ўлёткі нацыянал-бальшавіцкай партыі, а сімволікай НБП размаляваны плот. У сувязі з гэтым здарэннем беларуская міліцыя распачала крымінальную справу за “хуліганства”.