Амбасада РФ: Беларусь заўчасна заяўляе пра пераход на роўнадаходныя кошты
Беларускі бок заўчасна ўздымае пытанне пра перанос тэрмінаў пераходу на роўнадаходныя кошты на расійскі газ. У самой Расійскай Федэрацыі яшчэ не прынялі канчатковае рашэнне пра такі перанос для ўнутраных спажыўцоў. Пра гэта ПРАЙМ-ТАСС заявіў дарадца па эканамічных пытаннях амбасады Расіі ў Беларусі Андрэй Кузняцоў. Пры гэтым дыпламат дадаў, што раней з'яўлялася інфармацыя, нібы "Газпром" звярнуўся ва ўрад РФ па падтрымку, каб не пераносіць тэрміны пераходу да рынкавых коштаў для ўнутраных спажыўцоў.
Як паведамлялася раней, Расія планавала выйсці на роўнадаходнасць паставак газу ўнутраным спажыўцам, а таксама для Беларусі з 2011 года.
У чэрвені 2009 года першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка заявіў, што беларускі бок хоча перанесці выхад на роўнадаходныя кошты на расійскі газ для Беларусі — заміж 2011 года на 2014-2015 гады, бо "Газпром" плануе адкласці пераход на роўнадаходныя кошты.
У кастрычніку крыніца ПРАЙМ-ТАСС, блізкая да "Газпрому", паведаміла, што гэтае пытанне беларускія ўлады могуць узняць у канцы 2009 года. падчас перамоваў пра пастаўкі газу ў Беларусь на 2010 год.