Амбасадар Вялікабрытаніі: Разгон акцыі ў Мінску не палепшыць імідж Беларусі
Разгон акцыі салідарнасці ў Мінску 16 верасня "расчароўвае". Аб гэтым заявіў амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы сабраліся каля 40 чалавек (а сярод іх - лідэры дэмакратычных палітычных партый), якія трымалі партрэты зніклых у 1999-2000 гадах Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага.
Ужо праз дзве хвіліны іх жорстка выціснуў з плошчы спецназ. Былі збітыя некалькі чалавек, затрыманых не было, але спецназаўцы забіралі сцягі.
"Паводле паведамленняў СМІ, менавіта еўрапейскія сцягі былі схоплены. Сумняюся, што гэта дапаможа паляпшэнню іміджу Беларусі", - сказаў Найджэл Гулд-Дэвіс.