Амбасадару Беларусі падалі афіцыйную пазіцыю МЗС Польшчы

20 снежня ў МЗС Польшчы быў выкліканы беларускі амбасадар Віктар Гайсёнак. Яму падалі пазіцыю знешнепалітычнага ведамства Польшчы наконт падзеяў у Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Міністэрства замежных справаў асуджае масавае збіццё і затрыманні дэманстрантаў на вуліцах Мінску. “Мы заклікаем да спынення гвалту, неадкладнаму вызваленню затрыманых і тлумачэнню збіцця пратэстуючых, палітыкаў і журналістаў, у тым ліку замежных”, — гаворыцца ў заяве МЗС.