Амбасадары ЕС дэманстратыўна не прыйшлі на прэс-канферэнцыю Лукашэнкі

20 снежня амбасадары краін ЕС дэманстратыўна не прыйшлі на прэс-канферэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік Беларусі, у сваю чаргу, абрынуўся на "еўрапейскіх дыпламатаў", якія прысутнічалі на "несанкцыянаваным мерапрыемстве" і загадаў міністру замежных спраў зрэагаваць на гэта, паведамляе "Наша ніва".