Амерыка прапанавала Беларусі крэдыты ў абмен на свабодныя выбары
Завяршылася сустрэча дэлегацыі Кангрэсу ЗША з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. Зацягнутая размова амерыканцаў з Аляксандрам Лукашэнкам на гадзіну ссунула сустрэчу з апазіцыяй.
Беларускі бок прадстаўлялі сустаршыні АДС Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Аляксандр Казулін, прадстаўнік руху “За свабоду” Віктар Карняенка, старшыня БАЖ Жанна Літвіна, Алег Гулак, Віталь Рымашэўскі, Артур Фінькевіч.
Вось што распавёў па выніках сустрэчы лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
“Яны ўсё ж пакуль не могуць і не хочуць верыць словам, а толькі справам. Таму яны дастаткова прыхільна паставіліся да формулы: крэдыты і інвестыцыі ў абмен на ўнутрыпалітычны дыялог і свабодныя выбары пры ўмове адсутнасці палітычных вязняў і мараторыю на палітычныя рэпрэсіі”.
У склад амерыканскай дэлегацыі ўваходзілі старшыня Хельсінскай камісіі Кангрэса Бенджамін Кардэн, сенатары Крыс Сміт і Дзік Дэрбін.
Мэтай іх візіту быў крытычны дыялог з беларускімі ўладамі па пытаннях выбарчага заканадаўства, правах і свабодах, эканамічных рынкавых рэформах. Таксама кангрэсмены хацелі ўбачыць беларускія рэаліі на свае вочы.