Амерыканца дэпартуюць на радзіму за відэапародыю
Грамадзянін ЗША Шэзан Касім у канцы мінулага года быў асуджаны ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах на турэмнае зняволенне.
Яго пакаралі за размяшчэнне ў інтэрнэце 19-хвіліннага відэароліка — пародыі на жыццё мясцовай моладзі. У ім распавядаецца пра дубайскі раён Satwa, дзе нібыта існуюць маладзёжныя банды. Героі роліка з'яўляюцца ў кадры ў нацыянальнай эмірацкай вопратцы, камічна дэманструюць валоданне баявымі мастацтвамі.
У чаканні прысуду Шэзан Касім правёў за кратамі каля дзевяці месяцаў. Напярэдадні яго перавялі з турмы ва ўпраўленне па справах дэпартацыі.
Як адзначае РІА "Новости", пра лёс іншых асуджаных па гэтай справе нічога невядома. Судом бяспекі Абу-Дабі былі асуджаныя грамадзяне ЗША, Індыі, Канады, Вялікабрытаніі і Аб'яднаных Арабскіх. За "знявагу эмірацкай нацыі", а таксама за "нанясенне шкоды міжнароднаму іміджу ААЭ" яны атрымалі ад 8 месяцаў да года турмы, альбо вялікія штрафы. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі асудзілі вынесены ў ААЭ прысуд.