Амерыканца пасадзілі на 120 гадоў за забойствы мігрантаў
Акруговы суд штата Джорджыя прысудзіў забойцу шасцярых выхадцаў з Мексікі да пажыццёвага зняволення. Джеймі Андэрвуда прызналі вінаватым па чатырох пунктам абвінавачвання. Акруговы суддзя прысудзіў забойцу да 120 гадоў пазбаўлення волі без права абскарджваць вердыкт суда. Андэрвуд здзейсніў злачынствы ў 2005 годзе. Разам з трыма таварышамі ён нападаў на сямейныя дамы мігрантаў. Па звестках следства, у выніку разбояў шасцёра мексіканцаў былі забітыя, яшчэ як мінімум шасцёра атрымалі цяжкія раненні.
БЕЛТА
БЕЛТА