Амерыканцы падаравалі кнігі і відэафільмы пінскай бібліятэцы
Майкл Скэнлан, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі, прывёз кнігі класікаў амерыканскай літаратуры і відэафільмы для пінскай цэнтральнай бібліятэкі. Яны папоўнілі аддзел замежнай літаратуры. Дыпламат падкрэсліў, што амерыканскі бок заўсёды гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю ў розных галінах, у тым ліку і ў сферы культуры.
Нагадаем, пяць гадоў таму амбасада ЗША дапамагла арганізаваць “амерыканскі куток” у пінскай бібліятэцы. Тады было перададзена кампутарнае абсталяванне і каля сотні кніжак замежных аўтараў. Аднак пасля дыпламатычнага скандалу паміж нашымі краінамі “амерыканскі куток” быў закрыты.