Амерыканец у Беларусі: Як я атрымліваў "самую дарагую візу на свеце"

Амерыканец Крыс Гільбо мае мэту да 2013 году наведаць усе краіны свету. Яму засталося скарыць менш за 50 дзяржаў. У сваім блогу ён падзяліўся ўраджаннямі ад Беларусі. Вандроўца лічыць, што ў бюракратыі нават Афрыка не можа цягацца з Беларуссю. Бо Крыс сустрэўся з ворахам папер, калі прыбыў у аэрапорт пад Мінскам. Беларуская віза "самая дарагая на свеце". Сёлета для грамадзян ЗША плата за яе вырасла да $420. Кожную банкноту, якой расплачваўся Крыс Гільбо пры набыцці візы, старанна вывучалі службовыя асобы, і тыя банкноты, якія былі некалькі старэй за астатнія, браць у яго адмаўляліся. Прызнаныя непрыдатнымі долары амерыканскі вандроўнік зараз цудоўна траціць у сваёй краіне, піша сайт "Хартыя-97".