Амерыканка хоча адсудзіць у Apple 1 трлн долараў за наўмысна запаволены iPhone

Амерыканка хоча адсудзіць у Apple 1 трлн долараў за наўмысна запаволены iPhone

Жыхарка Каліфорніі Віялета Майлян падала ў суд на кампанію Apple за наўмыснае запаволенне састарэлых мадэляў iPhone. Сума, змешчаная ў пазове, складае 999999999000 долараў, гэта значыць — амаль трыльён.

Іншая амерыканка — Раіса Дранціва з Нью-Ёрка — патрабуе за свой запаволены "Айфон" $100 млн, паведамляе hromadske.ua.

Раней паведамлялася, што карыстальнікі Apple ў Злучаных Штатах падалі на кампанію шэраг судовых пазоваў праз тое, што яна наўмысна запавольвае працу старых мадэляў.

Нагадаем, Apple прызнала, што наўмысна запавольвае працу старых iPhone. Кампанія заявіла, што гэта неабходна для карэктный працы гаджэтаў. З часам іх батарэя зношваецца і больш не можа падтрымліваць тую прадукцыйнасць смартфона, на якую была разлічаная ад пачатку.