Амерыканская амбасада ладзіць апошняе “Амбасовішча” ў Раўбічах
Сёлета музычная імпрэза “Амбасовішча”, якую штогод ладзіць амерыканская амбасада, пройдзе апошні раз ў рэзідэнцыі амбасадара ў Раўбічах. Прычынай стала тое, што амерыканцы адмаўляюцца далейшай арэнды будынка – амбасадара ЗША ў Беларусі няма ўжо два гады, у Раўбічах ніхто не жыве, дом стаіць пусты. Пра гэта Еўрарадыё расказаў прадстаўнік амбасады ЗША Аляксей Саламаха.
Аляксей Саламаха: “У рэзідэнцыі “Амбасовішча” будзе ладзіцца ў апошні раз”.
Пройдзе “Амбасовішча” 27 ліпеня. Што тычыцца праграмы фэста, то, па словах Саламахі, сёлета ў ім возьмуць удзел гурты “Далі”, “Хуткі смоўж”, “Кальмары”, “Ў”, “Нейра Дзюбель”, "Босае сонца”, Naka і госць з ЗША гурт “Тhe Вishop” з Нябраскі.