Амерыканскі бейсджампер загінуў пры скачку з Мічыганскай тэлевышкі

У амерыканскім штаце Мічыган загінуў 31-гадовы Джош Шэпард, які скокнуў з 300-метровай тэлевежы. Прычынай смерці бейсджампера стаў нераскрыты парашут, паведамляе ria.ru.

Мясцовая паліцыя кажа, што мужчына самастойна залез на вышку, хоць у яго не было на гэта дазволу. Толькі пасля здарэння работнік тэлевышкі затэлефанаваў у паліцыю, каб паведаміць пра загінулага.

Бейсджампінг — экстрэмальны від спорту, у ім выкарыстоўваецца спецыяльны парашут для скачкоў з фіксаваных аб'ектаў. Даследаванні сведчаць, што рызыка калецтва спартсменаў, а таксама смяротных вынікаў у бейсджампінгу ў 43 разы вышэй, чым у звычайных скачках з парашутам з самалёта.

Фота — ria.ru