Амерыканскі інстытут кіно вылучыў лепшыя жанравыя фільмы ўсіх часоў

Амерыканскі інстытут кінематаграфіі назваў сто лепшых фільмаў усіх часоў у дзесяці жанрах — ад вестэрнаў да рамантычных камедый і мультфільмаў. У ліку абраных карцін апынуліся такія знакамітыя стужкі, як "Агні вялікага горада" Чарлі Чапліна, "Галавакружэнне" Альфрэда Хічкока, "Хросны бацька" Фрэнсіса Форда Копалы.

Дзесяць лепшых фільмаў у дзесяці жанрах

* Анімацыя: "Snow White and the Seven Dwarfs" / "Беласнежка і сем гномаў" (1938), рэжысёры Дэвід Хэнд і Пэрс Пірс
* Рамантычная камедыя: "City Lights" /"Агні вялікага горада" (1931), рэжысёр Чарлі Чаплін
* Вэстэрн: "The Searchers" / "У пошуках" (1956), рэжысёр Джон Форд
* Спартыўная драма: "Raging Bull" / "Шалёны бык" (1980), рэжысёр Марцін Скорсэзэ
* Трылер: "Vertigo" / "Галавакружэнне" (1958), рэжысёр Альфрэд Хічкок
* Фэнтэзі і казкі: "The Wizard Of Oz" / "Чараўнік краіны Оз" (1939), рэжысёры Віктар Флемінг і Кінг Відар
* Фантастыка: "2001: A Space Odyssey" / "Касмічная адысея: 2001" (1968), рэжысёр Стэнлі Кубрк
* Гангстэрская драма: "The Godfather" / "Хросны бацька" (1972), рэжысёр Фрэнсіс Форд Копала
* Судовая драма: "To Kill A Mockingbird" / "Забіць перасмешніка" (1963), рэжысёр Роберт Маліган
* Эпапея: "Lawrence of Arabia" / "Лоўрэнс Аравійскі" (1962), рэжысёр Дэвід Лін

У сотні лепшых жанравых фільмаў апынулася чатыры карціны Альфрэда Хічкока. Стывен Спілберг і Стэнлі Кубрык прадстаўленыя трыма стужкамі.

Фота: www.crazy.werd.ru