Амерыканскі суд канфіскаваў у былога прэм'ера Украіны віллу
Рашэнне вынесена 8 кастрычніка Федэральным судом Паўночнай акругі штата Каліфорнія.
Уласнасць вырашана канфіскаваць таму, што сродкі на яе набыццё Павел Лазарэнка нажыў злачынным шляхам. У паведамленні суда ўдакладняецца , што віллу плошчай каля дзевяці тысяч квадратных метраў Лазарэнка набыў у жніўні 1998 года. Паводле судовых дакументаў, былы прэм'ер-міністр Украіны заплаціў за дом з дзевяццю спальнямі амаль сем мільёнаў долараў. Гэтая жылплошча фігуравала ва ўзбуджанай у ЗША супраць Лазарэнкі справе аб адмыванні грошай, інфармуе “Лента.ру”.
Павел Лазарэнка прыехаў у ЗША ў 1999 годзе па падробным пашпарце. Ён папрасіў даць яму палітычны прытулак, аднак замест трапіў за краты. Амерыканскія ўлады палічылі, што Лазарэнка датычны да махлярства і адмыванні грошай на агульную суму ў 280 мільёнаў даляраў.
Павел Лазарэнка займаў пасаду прэм'ер-міністра Украіны з мая 1996 па ліпень 1997 года. Пасля адстаўкі перайшоў у апазіцыю. У 1998 годзе яго партыя “Грамада” прайшла ў Вярхоўную раду, а годам пазней супраць Лазарэнкі распачалі адразу некалькі крымінальных спраў. У прыватнасці, былога прэм'ера вінавацяць у арганізацыі забойства дэпутата Яўгена Шчэрбаня.
Фота Reuters.