Амерыканскі журналіст Лары Кінг прызнаўся, што мае карані ў Беларусі

Амерыканскі журналіст Лары Кінг прызнаўся, што мае карані ў Беларусі

Лары Кінг — адзін з самых вядомых у свеце тэлевядоўцаў і журналістаў — распавёў пра свае беларускія карані. Запіс "прызнання" Кінга абнародаваў у сацсетках партал probusiness.io.

Прызнанне прагучала падчас інтэрв'ю Кінга з прадпрымальнікам, пісьменнікам і інвестарам Гары Вайнерчуком. На пытанне, як яму ўдалося трапіць у спіс 40 самых уплывовых бізнесоўцаў, малодзейшых за 40 гадоў, заняць першае месца ў топ-40 талентаў у сферы сацыяльнага маркетынгу па версіі Forbes, а потым яшчэ і напісаць паспяховую кнігу, Вайнярчук адказаў: "Я атрымаў вялікую перавагу ад эміграцыі. Я нарадзіўся ў Беларусі, у былым Савецкім Саюзе". На гэта Кінг адказаў: "Мая мама з Беларусі. Мінск, здаецца".

Лары Кінг 25 гадоў вёў уласнае тэлешоў на канале СNN, якое прынесла яму славу. У яго шоў прымалі ўдзел прэзідэнты ЗША, вядомыя акторы, пісьменнікі, палітыкі і спартоўцы.