Амерыканскія рокеры REM пазбавіліся каштоўнага інструменту
Пасля канцэрту, які адбыўся 10 верасня ў Хельсінкі, удзельнік гурта Пітэр Бак (Peter Buck) недалічыўся сваёй гітары маркі Rickenbacker. Як сцвярджаюць музыкі, інструмент скралі са сцэны. Гітара ўяўляе сабой
гістарычную каштоўнасць, бо Пітэр Бак граў на ёй больш за 25 год.
Упершыню музыка выкарыстаў яе на запісы дэбютнага максі-сінгла REM «Chronic Town» у 1982 годзе. З тых часоў гітарыст граў на гэтай гітары на ўсіх студыйных альбомах і жывых канцэртах каманды.
У заяве, размешчанай на сайце гурта, гаворыцца, што «гэты інструмент вельмі шмат значыць для Піта і REM. Усе шчыра спадзяюцца, што ўсе, хто мае дачыненне да крадзяжу або валодаюць інфармацыяй пра месцазнаходжанне гітары, звяжуцца з музыкамі".
Таксама REM абяцае шчодрую ўзнагароду без лішніх пытанняў.
Нагадаем, зараз REM знаходзяцца ў сусветным туры ў падтрымку свайго новага альбому «Accelerate», які у сакавіку і красавіку ўзначаліў амерыканскі і брытанскі альбомныя чарты.
REM сталі не першымі ахвярамі крадзяжу інструментаў у гэтым сезоне. З падобнымі непрыемнасцямі ужо сутыкаліся Iron Maiden і Iggy Pop and the Stooges.
Фота: lyrics-keeper.com