Амерыканскія сенатары выступаюць за супольныя санкцыі ЗША і ЕС
Адказам на грубыя дзеянні і палітыку Лукашэнкі мусяць стацца жорсткія супольныя санкцыі ЗША і Еўрасаюзу ў дачыненні да рэжыму і ўзмацненне падтрымкі беларускаму народу. Пра гэта шасцёра амерыканскіх сенатараў пішуць у лісце вярхоўнай прадстаўніцы ў замежных справах і палітыцы бяспекі Еўрасаюзу Кэтрын Эштан, паведамляе Радыё Свабода. Сенатары выказваюць перакананне ў важнасці моцнага, прынцыповага, супольнага адказу на рэпрэсіі ў Беларусі.
"Мы лічым важным ужыць і дадатковыя захады. У прыватнасьці, мы заклікаем Еўрапейскі Саюз падтрымаць Злучаныя Штаты і забараніць дачыненні з кантраляваным дзяржавай канцэрнам "Белнафтахім", крайне важным для фінансавага дабрабыту рэжыму прэзыдэнта Лукашэнкі", - пішуць сенатары.
"Беларускі народ мусіць ведаць, што Еўрапейскі Саюз і Злучаныя Штаты стаяць поплеч на ягоным баку ў змаганні за свабоду, і што мы гатовыя аказаць яму заўважную і адчувальную падтрымку, каб дапамагчы яму перамагчы ў гэтым змаганні", - гаворыцца ў лісце.
Копіі ліста сенатары накіравалі старшыні Еўрапейскага Парламенту Ежы Бузэку і міністрам замежных справаў краінаў Еўрасаюзу.