“Amnesty International”: Здзвіжкоў мусіць быць на волі!

Да неадкладнага вызвалення беларускага журналіста Аляксандра Здзвіжкова заклікае міжнародная праваабарончая арганізацыя “Amnesty International”.  Нагадаем, намеснік галоўнага рэдактара газеты “Згода” ў 2006 годзе падпісаў да друку нумар выдання з перадрукам карыкатур на прарока Мухамеда. Наклад быў канфіскаваны, а сам Здзвіжкоў у студзені сёлета асуджаны на тры гады турмы “за падбухторванне да расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы”.

“Amnesty International” лічыць, што паступак Аляксандра Здзвіжкова – гэта “звычайная рэалізацыя свабоды на самавыяўленне”.

Праваабаронцы заклікаюць жыхароў розных краін свету, неабыякавых да лёсу журналіста, дасылаць яму лісты падтрымкі ў мінскі следчы ізалятар, а таксама патрабаванні яго вызвалення на імя кіраўніка Беларусі, генпракурора і міністра ўнутраных спраў, паведамляе Радыё Свабода.