Аналіз падробкі: як у Adobe Photoshop зрабілі пасведчанне “забойцы” Дугінай
Карыстальнік Twitter Lauri Linnamäe ў спецыяльных праграмах прааналізаваў "пасведчанне" Наталлі Воўк (Шабан), якую ФСБ ВФ называе выканальніцай забойства Дар'і Дугінай і ўдзельніцай батальёну "Азоў". Копію "дакумента" на наступны дзень пасля забойства пачалі публікаваць расійскія прапагандысцкія паблікі.
"Пасведчанне батальёна "Азоў", прадстаўленае ФСБ, як яго бачаць асноўныя анлайн-інструменты крыміналістыкі. Forensically паказвае, як старанна мастак фоташопа працаваў з інструментам кланавання", — піша карыстальнік.
"Няма мяжы таму, чаго вы можаце дасягнуць з дапамогай "размыцця па Гаўсу".
"Як вы называеце гэтыя ўзроўні памылак jpeg, якія не супадаюць пры ўстаўцы аб'екта на фон? Правакацыя".
"Забудзьцеся аб гэтых тонкіх прыёмах выразання нечага твару з фону. Старая добрая гумка з мяккімі бакамі працуе як трактар".
"Час для "чароўнай палачкі".