Анамальна цёплае надвор'е ў Беларусі пратрымаецца як мінімум яшчэ тыдзень
Цёплае і вільготнае надвор'е, якое звычайна бывае ў другой палове кастрычніка, пратрымаецца ў Беларусі яшчэ як мінімум тыдзень. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў. Такое цёплае надвор'е ў Беларусь прынесла цёплае атлантычнае паветра. Па словах сіноптыка, тэмпература паветра сёлета ў лістападзе на 6-8 градусаў вышэй за кліматычную норму.
Такое цёплае надвор'е ў паўночных раёнах Беларусі ў лістападзе — пачатку снежня бывае 1 раз у 15 гадоў, сказаў спецыяліст. Ён таксама адзначыў, што ў Магілёўскай вобласці апошні раз такая колькасць ападкаў, як у гэтым лістападзе, было каля 30 гадоў таму.
Метэаролагі кажуць, што ў суботу і нядзелю месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Днём у выходныя будзе ад 3 да 9 градусаў цеплыні, уначы — ад плюс 1 да плюс 7 градусаў.
У першых днях снежня ў дзённы час тэмпература паветра складзе ад 5 градусаў на поўначы і да 12 градусаў цеплыні на поўдні Беларусі. Але ў канцы першай дэкады чакаецца паніжэнне тэмпературы на 2-3 градусы. У пачатку снежня прагназуюцца кароткачасовыя дажджы практычна па ўсёй тэрыторыі краіны, будуць туманы.
У канцы першай дэкады — пачатку другой варта чакаць мокры снег.