Анарэксія апанавала польскія гімназіі

Кожная трэцяя лодская старшакласніца з нармальнай вагой сядзела на строгай дыеце, а кожная восьмая – галадала, часам - з прымяненнем медычных сродкаў. Гэта абвясціў Галоўны санітарны іспектарат Польшчы, перадае Onet.pl. Галоўны інспектарат даследаваў 10 тыс. вучняў 12-16 гадоў і іх бацькоў у рамках акцыі “Трымай форму”. Нечакана высветлілася, што анарэксія пачынае быць больш сур’ёзнай праблемай сярод падлеткаў, чым лішняя вага. Вядомы псіхатэрапеўт Томаш Кайл перасцерагае: на анарэксію пачынаюць хварэць ужо 11-гадовыя дзяўчынкі. Аднак найчасцей хвароба пачынаецца ў 12-13 гадоў. Дзяўчынкі-анарэктычкі гэтага веку важаць ад 20 да 30 кг.

Польскія ўлады задумваюцца над нацыянальнай праграмай контрпрапаганды супраць нездаровай візіі ідэальнай жанчыны ў медыях.