Анатоль Лябедзька спыніў галадоўку, Мікалай Статкевіч — працягвае
Давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука Анатоль Лябедзька, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, спыніў галадоўку. Пра гэта паведаміла БелаПАН жонка палітыка Святлана Лябедзька.
"Анатоль Лябедзька аб'явіў галадоўку ў знак пратэсту супраць свайго незаконнага затрымання. Праз 10 дзён яму прад'явілі абвінавачанне. Галадаць далей няма сэнсу. Я сама прасіла яго спыніць галадоўку, яна не ідзе на карысць здароўю", — сказала яна.
Адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Таццяна Станкевіч паведаміла, што палітык, які таксама знаходзіцца ў СІЗА КДБ, працягвае галадоўку. Паводле яе слоў, Статкевіч адчувае "нармальна, трымаецца".
Лябедзька і Статкевіч былі затрыманыя ў ноч з 19 на 20 снежня ў Мінску. Палітыкам прад'яўлены абвінавачанні за арганізацыю масавых беспарадкаў.