Анатоль Ярмоленка спадзяецца праспяваць з Полам Маккартні і Томам Джонсам

У Анатоля Ярмоленкі засталася нерэалізаваная творчая мара — праспяваць дуэтам з Полам Маккартні і Томам Джонсам. Пра гэта народны артыст Беларусі паведаміў падчас онлайн-канферэнцыі на сайце Першага канала.

"Спадзяюся, мне прадаставіцца такая магчымасць", — сказаў спявак.

Разам з тым, Ярмоленка гатовы да дуэтаў і з беларускімі выканаўцамі. Паводле яго меркавання, сумеснае выкананне абавязкова павінна быць арганічным.

"Павінен быць вобраз, творчая неабходнасць, а не проста сумесны спеў".