Анатоля Капскага міліцыянты не пускалі на матч БАТЭ

Старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі доўга не мог патрапіць на нядаўні матч Лігі Еўропы барысаўчан з англійскім "Эвертанам". Як паведамляе "Народная газета", яго ўпарта не хацелі прапускаць на стадыён міліцыянты, якія заявілі, што пропуск Капскага "не дазваляе яму скарыстацца праходам для VIP-персонаў". Не спрацаваў і аргумент, што "менавіта яго, Капскага, каманда будзе зараз гуляць з "Эвертанам".

Старшыня праўлення БАТЭ мяркуе, што напярэдадні "не зусім якасна" была праведзеная нарада са службамі бяспекі, "калі іх супрацоўнікі не маглі ідэнтыфікаваць прапускі". У выніку, Капскі ўсё ж на стадыён прайшоў.