Анатолю Лябедзьку падоўжылі ўтрыманне пад вартай да 20 траўня

Анатоль Лябедзька піша, што мае на руках пастанову аб утрыманні пад вартай да 20 траўня і больш ніякай інфармацыі пра сваю будучыню ў яго няма.
 
“Рэсурс трываласці мой не безразмерны, але дазваляе з усіх сітуацый, што былі і можа будуць, выходзіць годна, захоўваючы самапавагу і адданасць сваім жыццёвым прынцыпам”, — піша палітык.

У сваіх лістах з-за кратаў Анатоль Лябедзька піша таксама пра побыт у СІЗА, цікавіцца жыццём сына, выказвае пажаданні, а напрыканцы перадае “найлепшае сардэчнае прывітанне ўсім прыстойным і сумленным людзям”, паведамляе сайт АГП.