Андрэй Гусаў узначаліў беларускую хакейную "маладзёжку"

Новым галоўным трэнерам моладзевай (U-20) зборнай Беларусі прызначаны настаўнік мінскага "Кераміна" Андрэй Гусаў.  На гэтай пасадзе ён зменіць Васіля Спірыдонава. Меркавалася, што Спірыдонаў прыляціць у Швейцарыю (менавіта там наша "маладзёжка" ў сярэдзіне снежня будзе змагацца за вяртанне ў эліту). Але ён вымушаны  заставацца ля стырна мінскага "Дынама".

Па словах самога Гусава, прапанова ўзначаліць моладзевую зборную была для яго поўнай нечаканасцю.

"Прессбол"