Андрэй Кабякоў сустрэўся з польскім прэм’ерам Дональдам Тускам

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў і кіраўнік ураду Польшчы Дональд Туск абмяняліся меркаваннямі аб стане двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін.
Кароткая гутарка адбылася падчас адкрыцця XVIII Эканамічнага форума ў польскай Крыніцы. Форум працягнецца да 13 верасня, у яго працы з беларускага боку прымаюць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў, эканомікі, энергетыкі Беларусі, кіраўнікі "Белэнерга", "Белтрансгазу", канцэрна "Белнафтахім", "Белтэлекама".

“Інтэрфакс”