Андрэй Калеснікаў, “Коммерсантъ”: Пуцін вязе ў Мінск крэдыт
Аглядальніка вядомай расійскай газеты “Коммерсантъ” Андрэй Калеснікаў пракаментаваў Еўрарадыё візіт Уладзіміра Пуціна ў Беларусь. На яго думку, паездка расійскага прэзідэнта мае фармальны характар і не прынясе ніякіх вынікаў.
“Не ведаю, як у Лукашэнкі, але ў Пуціна, думаю, цяпер не засталося і не можа быць ніякіх ілюзій наконт Саюзнай дзяржавы. І яго паездка ў Мінск — гэта такі пратакольны візіт. Эфектыўных вынікаў у яе не будзе, будуць нейкія фармальныя, але, па вялікім рахунку, гэта несур’ёзна.
Пакуль у Беларусі ва ўладзе Аляксандр Лукашэнка, а ў Маскве — Уладзімір Пуцін, што не доўга яшчэ будзе працягвацца, але фармальна — доўга, гэтыя адносіны так і будуць на кропцы замярзання, а замерзлі яны ўжо даўно, гадоў пяць таму".
Калеснікаў мяркуе, што на сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін можа быць вырашана пытанне наконт крэдыту Беларусі.
“Прыкладна год таму Расія памяняла тактыку ў адносінах да Беларусі — было вырашана пераходзіць паступова на рынкавыя адносіны. “Па-іншаму яны не жадаюць”, — мяркую, так думалі ў Крамлі. Таму сёння толькі ў гэтым напрамку могуць быць зрухі.
Я думаю, што Расія можа даць Беларусі крэдыт ці, прынамсі, прапанаваць яго. Магчыма, гэта будзе мільярд долараў альбо паўтара — на аплату энерганосьбітаў па больш рынкавых цэнах".