Андрэй Касціцын двойчы запар стаў першай зоркай матча ў чэмпіянаце НХЛ

Беларускі форвард "Манрэаля" хакеіст Андрэй Касціцын у другім матчы запар прызнаны першай зоркай матчу ў чэмпіянаце НХЛ. У пераможным хатнім паядынку з "Атлантай" (5:4) ён зарабіў 3 (1+2) ачкі па сістэме "гол плюс пас" і прынёс поспех сваёй камандзе, паведамляе БЕЛТА. Некалькі дзён назад галоўны трэнер "Манрэаля" Гі Карбона, незадаволены гульнёй братоў Касціцыных у цяперашнім сезоне, правёў з беларусамі выхаваўчую гутарку. Ён прыстрашыў нашых суайчыннікаў адпраўкай у запас або даччыную каманду. Пакуль гэтая мера падзейнічала толькі на Андрэя. Ён быў лепшым гульцом і ў матчы з "Бафала" 29 лістапада, і ў апошнім паядынку з "Атлантай".