Андрэй Касціцын забіў гол і аддаў дзве галявыя перадачы ў чарговым матчы НХЛ

У чарговым матчы чэмпіянату НХЛ "Манрэаль" на сваёй пляцоўцы перайграў "Атаву" — 4:3. Беларускі форвард гаспадароў Андрэй Касціцын закінуў адну шайбу, зрабіў дзве галявыя перадачы і быў прызнаны першай "зоркай" матчу.
Сяргей Касціцын, малодшы брат Андрэя, таксама выступаў у складзе пераможцаў.

"Прэсбол"