Андрэй Касціцын закінуў адзіную шайбу "Бостану" і едзе ў зборную Беларусі

Канадскі "Манрэаль", за які выступае беларус Андрэй Касціцын, прайграў і ў чацвёртым матчы першага круга плэй-оф Кубка Стэнлі "Бостану" — 1:4. Адзіную шайбу ў гаспадароў пляцоўкі на 1-й хвіліне гульні закінуў Андрэй Касціцын.  Такім чынам, лік у серыі стаў 4:0 на карысць "Бостана", і "Манрэаль" выбывае з далейшай барацьбы.

Андрэй Касціцын мусіць узмацніць шэрагі нацыянальнай зборнай Беларусі, якая 24 красавіка стартуе на чэмпіянаце свету матчам з канадцамі.