Андрэй Мікалаеў – яшчэ адзін падазраваны па справе "аб масавых беспарадках"

Мікалаеў Андрэй быў затрыманы ўвечары 11 студзеня дома. Супрацоўнікі КДБ правялі дома ў Андрэя і яго жонкі ператрус, забралі сістэмны блок кампутара, фотаапарат, дыскі, а яго самога адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна.  Андрэй з’яўляецца падазраваным па справе аб масавых беспарадках, пакуль на трое сутак змешчаны пад варту, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".