Андрэй Пачобут: Мяне будуць судзіць за ўдзел у мітынгу 19 снежня

Еўрарадыё здолела датэлефанавацца да журналіста "Газеты Выборчай" Андрэя Пачобута, які быў затрыманы ўчора супрацоўнікамі КДБ у Гродне і прывезены ў Мінск. Андрэй паведаміў, што правёў ноч у РУУС Кастрычніцкага раёна сталіцы, а цяпер знаходзіцца ў судзе. "Мяне будуць судзіць нібы за ўдзел у мітынгу апазіцыі 19 снежня. Я там быў, але выконваў свае прафесійныя абавязкі. Доказам гэтаму мае публікацыі ў "Газеце Выборчай", — сказаў Андрэй.

Пасля гэтага ён сказаў, што больш не можа гаварыць.