Андрэй Пачобут: Пракуратура і МЗС парушаюць маё канстытуцыйнае права
Пракуратура Гродзенскай вобласці вынесла папярэджанне журналісту Андрэю Пачобуту за працу на "Газету Выборчу" без акрэдытацыі.
У папярэджанні, падпісаным пракурорам Гродзенскай вобласці Віктарам Марозам, нагадваецца, што МЗС Беларусі не падоўжыў акрэдытацыю Почобуту, як карэспандэнту "Газеты Выборчай". Тым не менш, пракуратура выявіла, што "на сайце "Газеты Выборчай" у Інтэрнэце пад Вашым імем апублікаваныя друкаваныя матэрыялы, што асвятляюць падзеі ў Рэспубліцы Беларусь". Відавочнае, лічыць пракуратура, парушэнне беларускага закона аб СМІ.
Сам Пачобут лічыць, што пракуратура і МЗС парушаюць яго канстытуцыйнае права на збор і распаўсюд інфармацыі і заяўляе, што працягне журналісцкую дзейнасць, піша "Наша ніва".