Андрэй Пачобут вывезены на свабоду на міліцэйскім аўто

З турмы на Акрэсціна яго вывезлі на міліцэйскай аўтамашыне, не дазволіўшы сустрэцца з калегамі, якія дзяжурылі ля ўваходу.

Нагадаем, Кастрычніцкі суд Мінска 11 лютага асудзіў журналіста на 15 сутак арышту за ўдзел у "несанкцыянаванай акцыі" 19 снежня. 18 лютага Мінскі гарадскі суд адхіліў скаргу адваката на гэты прысуд.