Андрэй Пазняк - 31 абвінавачаны па справе "аб масавых беспарадках"
Праваабарончаму цэнтру "Вясна" стала вядома прозвішча яшчэ аднаго абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках
гэта Пазняк Андрэй Аляксандравіч з Жодзіна, 1977 года нараджэння.
Ён значыцца ў спісе затрыманых падчас разгону акцыі на плошчы Незалежнасці. Суд пакараў Андрэя Пазняка штрафам у памеры 30 базавых.
Калі пасля навагодніх святаў актывіст не з'явіўся на працу, калегі пачалі хвалявацца. У выніку пошукаў высветлілася, што Пазняк змешчаны ў СІЗА на Валадарскага, яму прад'яўлена абвінавачанне па справе аб масавых беспарадках .