Андрэй Васілеўскі прайграў першы паядынак матча Беларусь-Македонія

Беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі прайграў першы паядынак матча Кубка Дэвіса ў 1-й групе Еўра-афрыканскай зоны Беларусь-Македонія, які праходзіць у Мінску. Ён саступіў першай ракетцы гасцей Дзімітару Грабулоскі — 7:5, 7:6, 3:6, 6:7, 3:6.
У наступным паядынку сустрэнуцца першы нумар нашай каманды Ўладзімір Ігнацік і другая ракетка македонцаў Лазар Магдзінчаў. У суботу пройдзе парная сустрэча, на якую ў складзе гаспадароў заяўленыя Максім Мірны і Аляксандр Буры. Матч закончыцца 12 ліпеня яшчэ двума адзіночнымі паядынкамі.

Адзначым, што зборная, якая прайграе ў матчы, будзе вымушаная ў рашаючым паядынку плей-оф будучай восенню змагацца за захаванне месца ў 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны кубка Дэвіса з моцнай камандай Славакіі.