Андрэй Зыгмантовіч можа пакінуць пасаду галоўнага трэнера "Каўнаса"

Беларускі спецыяліст Андрэя Зыгмантовіч можа пазбавіцца пасады галоўнага трэнера футбольнага клуба "Каўнас". Гэтая тэма абмяркоўваецца літоўскімі СМІ.
Пасля сямі тураў чэмпіянату Літвы "Каўнас" займае толькі трэцяе месца, праўда, у апошніх турах каманда атрымала дзве пераканаўчыя перамогі над "Шаўляем" і "Жальгірысам".

Тым не менш "традыцыйная" змена трэнера чакаецца. Нядаўна ў Літву вярнуўся балгарскі спецыяліст Ангелас Чэрвянкоў. Пакуль ён працуе ў "Шылуце", але нельга выключыць, што менавіта ён можа замяніць Андрэя Зыгмантовіча, піша сайт kurier.lt.